Текст страницы
аперацыі варта выконваць, кантралюючы ўсе рухі і перасоўванні, спакойна і
свядома.
Аператар нясе адказнасць за бяспеку асоб, якія размяшчаюцца ў непасрэд
най блізкасці ад месцаў правядзення работ.
Пры працы поруч лёгкаўзгаральных матэрыялаў, а таксама ў сухі перыяд не
абходна забяспечыць на працоўным месцы наяўнасць вогнетушыцеля (у паз
бяганне небяспекі пажару).
Сродкі індывідуальнай абароны
- Для абароны ад пашкоджання галавы, вачэй, органаў слыху, рук, ног, вар
та абавязкова прымяняць апісаныя ніжэй сродкі індывідуальнай абароны.
- Адзенне павінна адпавядаць памерам цела аператара, шчыльна прыля
гаць да цела, але не скоўваць рухаў. Не варта насіць ніякіх упрыгожванняў
ці адзення, якія маглі б зачапіцца за прадметы, размешчаныя на працоўным
участку. Прыбірайце доўгія валасы.
- Пры правядзенні любых работ у лесе варта апранаць ахоўную каску (1),
якая прадухіляе ад пашкоджанняў галавы аператара ад падзення прадме
таў зверху (сучкі, галіны і т.п.). Варта рэгулярна правяраць, ці не пашкоджана
каска, і не радзей чым раз у 5 гадоў замяняць яе. Варта карыстацца толькі
сертыфікаванымі ахоўнымі каскамі.
- Ахоўная маска для асобы (2), змантаваная на касцы (магчыма з ахоўнымі
ачкамі), затрымоўвае трэскі і пілавінне. У пазбяганне траўміравання ці паразы
вачэй варта падчас працы бензапілой заўсёды карыстацца сродкамі абароны
вачэй ці твара.
- Для абароны ад пашкоджання органаў слыху рэкамендуецца пры рабоце
апранаць ахоўныя навушнікі (3), якія таксама павінны быць сертыфікаванымі.
Ахоўныя ўкладышы ў слухаўках маюць абмежаваны тэрмін эксплуатацыі і па
заканчэнні часу павінны быць заменены.
- Ахоўная куртка (4) павінна забяспечваць прыкметнасць і бачнасць пры
правядзенні прац у лесе (элементы дызайну з сігнальнымі колерамі) і абарону
аператара ад вільгаці і механічных пашкоджанняў,
45