Текст страницы
- Не працуйце бензапілой у залішне нахільным становішчы.
- Бензапілу варта размяшчаць такім чынам, каб ніякая частка цела не зна
ходзілася на лініі руху пільнага ланцуга.
- Бензапілу варта выкарыстоўваць выключна для пілавання драўніны.
- Імкніцеся не дакранацца рухомым пільным ланцугом глебы.
- Участак працы неабходна ачысціць ад старонніх прадметаў, такіх як пя
сок, камяні, цвікі і т.п. Староннія прадметы могуць пашкодзіць пільны ланцуг
або стаць прычынай «зваротнага ўдару».
- Пры пілаванні драўніны на дровы рэкамендуецца выкарыстоўваць устой
лівую падстаўку (па магчымасці казлы).
Забаронена, каб іншы чалавек ці сам аператар прытрымліваў частку
драўніны.
- Каб ствол сартымента пры пілаванні не пракручваўся, выкарыстоўвайце
ўпоры.
Зубчасты ўпор (Z) можа дапамагчы пры выкананні валкі дрэва або пры рас
пілоўцы.
50