Текст страницы
Паветраны фільтр варта штодня чысціць ад пылу і бруду, якія могуць стаць чын
нікам:
збою ў працы карбюратара,
цяжкасці запуску,
падзення магутнасці рухавіка,
падвышанага зносу частак рухавіка,
празмернага расходу паліва.
Для ачысткі фільтра зніміце крышку цыліндру, адкруціце вінт, які мацуе фільтр.
Пачысціце фільтр шчоткай або вытрасіце яго. Для больш дбайнай ачысткі ней
лонавага фільтра, яго варта памыць у цёплай вадзе з мылам і даць цалкам вы
сахнуць. Папяровы фільтр мыць і нават намочваць вадой не рэкамендуецца, т.я.
мяняецца яго структура і ўласцівасці фільтрацыі.
Пры зваротнай зборцы праверце, каб фільтр быў шчыльна ўсталяваны на сваё
месца, без шчылін, праз якія можа адбывацца падсмоктванне паветра.
Паветраны фільтр пасля эксплуатацыі на працягу некаторага часу немагчыма
цалкам вычысціць. Таму яго трэба перыядычна мяняць. Пашкоджаны паветраны
фільтр неабходна замяніць адразу.
Праверце зацяжку гаек і вінтоў.
Праверце працу выключальніка запальвання.
Агледзьце рухавік, бак і паліўныя шлангі на наяўнасць уцечак паліва.
Пераканайцеся, што пільны ланцуг не круціцца падчас працы рухавіка на хала
стых абарачэннях.
Штотыдзень (кожныя 10-25 гадзін)
Праверце стан паліўнага фільтра. Пры
візуальным вызначэнні моцных забрудж
ванняў і цёмных плям, заменіце паліўны
фільтр на новы.
Праверце
працу
стартэра,
зваротнай
спружыны і цэласнасць шнура стартэра.
Праверце вібрагасіць элементы на прад
мет зносу, паслаблення або пашкоджанні.
68