Текст страницы
1. ПРЫЗНАЧЭННЕ
Акумулятарны дрыль-шрубакрут прызначаны для свідравання адтулін у чор-
ных і каляровых металах, дрэве і вытворных матэрыялаў на яго аснове (фанера,
ДСП, OSB, МДФ і падобныя), розных выглядаў пластыка, свідраванні з ударам у
цэгле, камені і для ўсталёўкі крапяжу.
Прыкладам выкарыстання з'яўляецца правядзенне аздобных і будаўнічых
прац, усталёўка лёгкага абсталявання, зборка мэблі, мантаж кухняў, выкарыстан-
не ў майстэрні і ў хатняй гаспадарцы.
2. ПРАВІЛЫ ТЭХНІКІ БЯСПЕКІ
гуліровачныя прылады і гаечныя ключы. Пакінутыя на інструменце рэгуліровачныя
прылады і гаечныя ключы пры ўключэнні інструмента могуць прывесці да траўмаў.
- Пры рабоце з электраінструментам захоўвайце ўстойлівае становішча. Пры
выкарыстанні драбін (усходаў) пераканайцеся ў тым, што яны надзейна замаца-
ваны. Па магчымасці працуйце разам з памочнікам, які зможа Вас падстрахаваць.
- Апранайцеся належным чынам. Не апранайце свабоднае адзенне або аз-
дабленні. Вашыя валасы, адзенне і пальчаткі павінны знаходзіцца на бяспечнай
адлегласці ад кругазваротных кругаваротных частак інструмента.
- Калі ў прыладзе прадугледжаны прылады для падлучэння пылазборніка, вы-
карыстоўвайце іх. Гэта дапаможа зменшыць рызыку атрымання траўмаў, звяза-
ную з павышаным пылаўтварэннем, а таксама павялічыць дакладнасць пры ра-
боце з электраінструментам.
Правілы тэхнікі бяспекі для акумулятарных інструментаў
- Калі пры рабоце з электраінструментам існуе рызыка кантакту рэжучай пры-
лады са скрытай электраправодкай, трымайце інструмент за спецыяльна прызна-
чаныя ізаляваныя паверхні.
- Пры рабоце з інструментам займайце ўстойлівае становішча.
- Пры рабоце на вышыні, пераканайцеся ў адсутнасці людзей унізе.
- Рукі павінны знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад кругаваротных дэталяў.
- Адразу пасля заканчэння работ па свідраванні не дакранайцеся да свердла і
дэталі – яны могуць быць вельмі гарачымі.
- Выкарыстоўвайце рабочыя насадкі (свердлы, біты) па прызначэнні.
- Не перавышайце максімальную прадукцыйнасць электраінструмента.
- Не разбірайце акумулятарны блок.
- Калі час работы акумулятарнага блока значна скараціўся, неадкладна спыні-
це работу. У адваротным выпадку можа адбыцца перагрэў блока, што прывядзе
да апёкаў ці нават выбуху.
- Не раняйце і не ўдарайце акумулятарны блок.
- Не замыкайце кантакты акумулятарнага блока паміж сабой.
- Не захоўвайце акумулятарны блок з металічнымі прадметамі, якія могуць
замкнуць кантакты акумулятара.
- Не дапускайце пападання на акумулятарны блок вады ці дажджу.
- Не захоўвайце акумулятарны блок у месцах, дзе тэмпература можа дасягаць
50°С.
- Не кідайце акумулятарны блок у агонь. Ён можа ўзарвацца.
- Не выкідвайце акумулятарную батарэю разам з бытавым смеццем. Утылізуй-
це акумулятарную батарэю згодна з дзеючымі правіламі па ўтылізацыі прамысло-
вых адходаў.
Працоўнае месца
- Працоўнае месца павінна быць чыстым і добра асветленым. Забруджанае
працоўнае месца і недастатковая асветленасць можа стаць прычынай траўмы.
- Не працуйце з інструментам у памяшканні з павышанай выбухованебяспеч-
насцю, побач з лёгка ўзгаральнымі вадкасцямі, газамі і пылам. Электраінструмент
пры працы стварае іскры, якія могуць прывесці да ўзгарання выбуханебяспечнага
пылу ці газаў.
- Не дапускайце да месца работы дзяцей, старонніх асоб і жывёл.
- Заставайцеся пільнымі падчас работы з інструментам.
Электрабяспека
- Вілка зараднай прылады акумулятарных батарэй павінна адпавядаць сетка-
вай разетцы. Пераканайцеся, што напруга прылады адпавядае напрузе ў разет-
цы.
- Не падвяргайце інструмент і зарадную прыладу ўздзеянню дажджу ці вільга-
ці. Вільготны інструмент павялічвае рызыку паражэння электрычным токам.
-Не выцягвайце вілку зараднай прылады з разеткі, тузаючы за шнур сілкаван-
ня, і не пераносьце зарадную прыладу, трымаючы яе за шнур сілкавання, гэта
прывядзе да яго пашкоджання.
- Сачыце, каб электракабель не быў заблытаны. Не размяшчайце электрака-
бель паблізу награвальных прыбораў, вострых краёў, масла і дэталей, якія руха-
юцца, якія могуць прывесці да яго пашкоджання.
Асабістая бяспека
- Не працуйце з электраінструментам у стане стомленасці, алкагольнага ап'я-
нення або пасля прымання лекавых прэпаратаў, якія зніжаюць канцэнтрацыю ўва-
гі.
- Выкарыстоўвайце сродкі індывідуальнай абароны (акуляры, навушнікі, рэ-
спіратар, ахоўны абутак і адзенне).
- Не дапускайце выпадковага ўключэння інструмента. Перад падлучэннем аку-
мулятара пераканайцеся, што перамыкач інструмента знаходзіцца ў выключаным
становішчы.
- Перад уключэннем электраінструмента ў сетку сілкавання зніміце з яго ўсе рэ-
24
25