Текст страницы
1. ПРЫЗНАЧЭННЕ
Акумулятарная дрыль-шуруповерт прызначана для свідравання адтулін у чор-
ных і каляровых металах, дрэве і вытворных матэрыялаў на яго аснове (фане-
ра, ДСП, OSB, МДФ і падобныя), розных відаў пластыка і для ўстаноўкі крапяжу.
Прыкладам выкарыстання з’яўляецца правядзенне аздобных і будаўнічых прац,
усталёўка лёгкага абсталявання, зборка мэблі, мантаж кухняў, выкарыстанне ў
майстэрні і ў хатняй гаспадарцы.
2. ПРАВІЛЫ ТЭХНІКІ БЯСПЕКІ
Працоўнае месца
- Працоўнае месца павінна быць чыстым і добра асветленым. Забруджанае
працоўнае месца і недастатковая асветленасць можа стаць прычынай траўмы.
- Не працуйце з інструментам у памяшканні з павышанай выбухованебяспечна-
сцю, побач з лёгка ўзгаральнымі вадкасцямі, газамі і пылам. Электраінструмент пры
працы стварае іскры, якія могуць прывесці да ўзгарання выбуханебяспечнага пылу
ці газаў.
- Не дапускайце да месца работы дзяцей, старонніх асоб і жывёл.
- Заставайцеся пільнымі падчас работы з інструментам.
Электрабяспека
- Вілка зараднай прылады акумулятарных батарэй павінна адпавядаць сетка-
вай разетцы. Пераканайцеся, што напруга прылады адпавядае напрузе ў разетцы.
- Не падвяргайце інструмент і зарадную прыладу ўздзеянню дажджу ці вільгаці.
Вільготны інструмент павялічвае рызыку паражэння электрычным токам.
-Не выцягвайце вілку зараднай прылады з разеткі, тузаючы за шнур сілкавання,
і не пераносьце зарадную прыладу, трымаючы яе за шнур сілкавання, гэта прывяд-
зе да яго пашкоджання.
- Сачыце, каб электракабель не быў заблытаны. Не размяшчайце электрака-
бель паблізу награвальных прыбораў, вострых краёў, масла і дэталей, якія рухаюц-
ца, якія могуць прывесці да яго пашкоджання.
Асабістая бяспека
- Не працуйце з электраінструментам у стане стомленасці, алкагольнага ап’я-
нення або пасля прымання лекавых прэпаратаў, якія зніжаюць канцэнтрацыю ўвагі.
- Выкарыстоўвайце сродкі індывідуальнай абароны (акуляры, навушнікі, рэ-
спіратар, ахоўны абутак і адзенне).
- Не дапускайце выпадковага ўключэння інструмента. Перад падлучэннем аку-
мулятара пераканайцеся, што перамыкач інструмента знаходзіцца ў выключаным
становішчы.
- Перад уключэннем электраінструмента ў сетку сілкавання зніміце з яго ўсе рэ-
гуліровачныя прылады і гаечныя ключы. Пакінутыя на інструменце рэгуліровачныя
22