Текст страницы
38
BY
• Каб уключыць чайнік усталюйце кнопку ўключэн-
ня/выключэння (5) у становішча «I», пры гэтым
загарыцца падсветка (8) колбы чайніка.
УВАГА!
Каб не атрымаць апёк гарачым парам, не нахіляй-
цеся над носікам (2).
• Калі вада закіпіць, чайнік аўтаматычна адключыц-
ца, падсветка (8) колбы чайніка пагасне. Злейце
ваду і паўтарыце працэдуру кіпячэння вады
некалькі разоў.
• Гарачую ваду, якую атрымаеце падчас першых
кіпячэнняў, не рэкамендуецца ўжываць у ежу,
вы можаце выкарыстоўваць яе для пабытавых
патрэб.
ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ ЭЛЕКТРЫЧНАГА
ЧАЙНІКА
УВАГА!
Падчас выкарыстання электрычнага чайніка буд-
зьце асцярожныя, шкляная колба можа разбіцца
пры ўдары аб цвёрдую рэч ці падчас падзення.
• Не ўсталёўвайце і не выкарыстоўвайце чайнік
у замкнёнай прасторы, напрыклад, у шафе ці ў
замкнёных канструкцыях — гэта можа прывесці да
яго паломкі, прычынення шкоды карыстальніку ці
яго маёмасці.
• Вымыйце колбу (1) чайніка з выкарыстаннем ней-
тральных моючых сродкаў, апаласніце і прасушы-
це. Знешнюю паверхню колбы (1) пратрыце злёгку
вільготнай тканінай, потым вытрыце насуха. Не
выкарыстоўвайце для гэтых мэт абразіўныя чыс-
цячыя сродкі ці цвёрдыя вяхоткі.
• Перад падключэннем чайніка праверце, каб на
колбе (1), шнуры сілкавання, вілцы шнура сілка-
вання не было кропель вільгаці.
• Пераканайцеся, што чайнік выключаны, кнопка
ўключэння/выключэння (5) усталявана ў становіш-
ча «0».
• Каб напоўніць чайнік вадой, зніміце яго з падстаўкі
(9), націсніце на кнопку (4) адчынення вечкі (3).
• Напоўніце чайнік вадой да адмеціны «MAX», на
шкале ўзроўню вады (7).
• Зачыніце вечка (3), перакайцеся, што вечка (3)
шчыльна зачынена.
• Напоўнены вадой чайнік усталюйце на падстаўку
(9).
• Устаўце вілку шнура сілкавання ў электрычную
разетку.
• Усталюйце чайнік на цвердую, устойлівую,
роўную, не склізкую, неметалічную паверхню ўда-
лечыні ад крыніц цяпла на максімальна далёкай
адлегласці ад краю паверхні.