Текст страницы
9.3. Абслугоўванне паветранага фільтра
Забруджаны паветраны фільтр перашкаджае неабходнай падачы паветра ў
карбюратар. Для забеспячэння звычайнай працы карбюратара неабходна рэгу
лярна чысціць паветраны фільтр. Скарачайце інтэрвалы абслугоўвання паветра
нага фільтра, калі электрастанцыя працуе ў месцах з падвышаным запыленнем.
Увага! Забараняецца запускаць рухавік электрастанцыі без паветранага філь
тра. Гэта прыводзіць да заўчаснага зносу рухавіка.
Абслугоўванне паветранага фільтра выконвайце ў наступнай паслядоўнасці:
1. Зніміце крышку паветранага фільтра, адкруціўшы вінт мацавання крышкі
(рыс. 21)
2. Выцягніце фільтруючы элемент;
3. Прамыйце фільтруючы элемент у мыльным растворы;
4. Намачыце фільтруючы элемент чыстым маторным маслам;
5. Выцісніце лішкі масла. Не скручвайце фільтруючы элемент пры выцісканні,
ён можа пашкодзіцца;
6. Збярыце паветраны фільтр у зваротнай паслядоўнасці.
Рыс. 21
9.4. Абслугоўванне свечкі запальвання
Увага! Падчас працы рухавіка свечка запальвання награваецца да высокай
тэмпературы. Неабходна захоўваць асаблівую асцярожнасць пры яе абслугоўван
ні, каб пазбегнуць атрымання апёкаў.
Перыядычна правярайце стан свечкі запальвання. Калі электрод свечкі за
пальвання забрудзіўся, ачысціце яго. Калі пасля ачысткі свечка запальвання
не працуе (рухавік не запускаецца ці працуе з перабоямі), заменіце свечку за
пальвання на новую.
Абслугоўванне свечкі запальвання выконвайце ў наступнай паслядоўнасці:
1. Зніміце са свечкі каўпачок высакавольтнага провада (рыс. 22);
56