Текст страницы
Праверка і ачыстка паветранага фільтра.
Паветраны фільтр варта штодня чысціць ад пылу і бруду, якія могуць стаць чын
нікам:
збою ў працы карбюратара,
цяжкасці запуску,
падзення магутнасці рухавіка,
падвышанага зносу частак рухавіка,
празмернага расходу паліва.
Для ачысткі фільтра зніміце крышку цыліндру, адкруціце вінт, які мацуе фільтр.
П ачысціце фільтр шчоткай або вытрасіце яго. Для больш дбайнай ачысткі ней
лонавага фільтра, яго варта памыць у цёплай вадзе з мылам і даць цалкам вы
сахнуць. Папяровы фільтр можна чысціць толькі сухім спосабам, пры кантакце з
вадой змяняецца яго структура і ўласцівасці фільтрацыі памяншаюцца.
Пры зваротнай зборцы праверце, каб фільтр быў шчыльна ўсталяваны на сваё
месца, без шчылін, праз якія можа адбывацца падсмоктванне паветра.
Паветраны фільтр пасля эксплуатацыі на працягу некаторага часу немагчыма
цалкам вычысціць. Таму яго трэба перыядычна мяняць. Пашкоджаны паветраны
фільтр неабходна замяніць адразу.
Праверце зацяжку гаек і вінтоў.
Праверце працу выключальніка запальвання.
Агледзьце рухавік, бак і паліўныя шлангі на наяўнасць уцечак паліва.
Пераканайцеся, што пільны ланцуг не круціцца падчас працы рухавіка на ха
ластых абарачэннях.
71