Текст страницы
6. ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
УСТАНОЎКА ЗУБЧАТАГА УПОРА
1. Камбінаваным ключом (уваходзіць у камплект) адкруціце гайкі мацавання
шыны (рыс. 17) і зніміце крышку счаплення.
2. З дапамогай двух вінтоў усталюеце зубчасты ўпор, як паказана на
рысунку 18.
УСТАНОЎКА ШЫНЫ І ЛАНЦУГА
Увага! Зуб’і ланцугі вельмі вострыя. Будзьце асцярожныя. Выкарыстоўвайце
ахоўныя пальчаткі.
Увага! Выкарыстоўвайце шыны і ланцугі, рэкамендаваныя вытворцам для
дадзенай мадэлі бензапілы.
Рыс. 17
Рыс. 18
1. Перад усталёўкай шыны і ланцуга пераканайцеся, што інэрцыйны тормаз
ланцуга разблакаваны. Для гэтага пацягніце ручку інэрцыйнага тормазу на сябе
(рыс. 17).
2. Камбінаваным ключом (уваходзіць у камплект) адкруціце гайкі мацавання
шыны (рыс. 17) і зніміце крышку счаплення.
3. Адкруціце вінт нацяжэння ланцуга (рыс. 17) супраць гадзіннікавай стрэлкі да
таго часу, пакуль палец нацяжэння ланцуга не ўстане ў крайняе левае становішча.
4. Устанавіце шыну на шпількі (рыс. 19)
5. Надзеньце ланцуг на прывадную зорачку (рыс. 19), затым надзеньце ланцуг
на шыну такім чынам, каб зуб’і ланцуга былі накіраваны рэжучымі кромкамі па
ходзе руху ланцуга (па гадзіннікавай стрэлцы).
6. Усталюйце крышку счаплення на месца. Закруціце гайкі мацавання шыны ад
рукі.
Заўвага! Пры ўсталёўцы крышцы счаплення сачыце за тым, каб палец нацяжэння
ланцуга ўвайшоў у адтуліну нацяжэння ланцуга на шыне.
59