Текст страницы
BLR
УСТАЛЯВАННЕ ВОДААЧЫШЧАЛЬНІКА
Перад устаноўкай уважліва прачытайце інструкцыю і
азнаёмцеся са схемай падключэння водаачышчальніка.
Праверце наяўнасць усіх неабходных дэталяў у камплекце.
Папярэдне вызначце месца ўстаноўкі водаачышчальніка
пад мыйкай, а таксама месца ўстаноўкі крана для чы-
стай вады для забеспячэння максімальнай зручнасці
штодзённага выкарыстання. Водаачышчальнік неаб-
ходна падвесіць на сцяну пры дапамозе шруб так, каб
пад сабраным фільтрам утварылася свабодная прасто-
ра вышынёй не менш за 1 см. Звярніце ўвагу на тое, каб
водаачышчальнік і злучальныя пластыкавыя трубкі не
датыкаліся да гарачых труб.
Не менш за 1 см
СХЕМА ПАДКЛЮЧЭННЯ ВОДААЧЫШЧАЛЬНІКА
Кран для чыстай вады
Гібкая падводка для змешвальніка
Шаравы вентыль у зборы
Пластыкавая трубка
Фітынг вуглавы
Фітынг прамы
Водаачышчальнік у зборы
Магістраль халоднай вады
Пластыкавая трубка
16
БАР'ЕР ЭКСПЕРТ
Водаачышчальнiк бытавы