Текст страницы
Асабістая бяспека:
- Не працуйце з электраінструментам стомленым, у стане алкагольнага ап’я
нення, або пасля прыёму лекавых прэпаратаў, якія зніжаюць канцэнтрацыю ўвагі.
- Выкарыстоўвайце сродкі індывідуальнай абароны (акуляры, навушнікі, рэ
спіратар, ахоўны абутак і адзенне).
- Не дапускайце выпадковага ўключэння інструмента. Перад уключэннем
электраінструмента ў сетку або перад падлучэннем акумулятара пераканайцеся,
што пераключальнік інструмента знаходзіцца ў пазіцыі “выключана”.
- Перад уключэннем электраінструмента ў сетку сілкавання зніміце з яго ўсе
рэгулявальныя прылады і гаечныя ключы. Прылады, якія засталіся на інструмен
це і гаечныя ключы пры ўключэнні могуць спрычыніць траўму.
- Падчас працы з электраінструментам займайце ўстойлівую паставу. Пры вы
карыстанні драбіны (лесвіц) упэўніцеся ў яе ўстойлівасці. Пры магчымасці працуй
це з напарнікам, які зможа вас падстрахаваць.
- Апранайцеся адпаведным чынам. Не надзявайцешырокую вопратку. Вашы
валасы, адзенне і пальчаткі павінны знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад ру
хомых частак інструмента.
- Калі ў інструменце прадугледжаны прылады для падлучэння пылазборніка,
выкарыстоўвайце іх. Гэта дапаможа знізіць рызыку атрымання траўмы, звязанай з
падвышаным пылаўтварэннем, а таксама павялічыць дакладнасць працы з элек
траінструментам.
Правілы тэхнікі бяспекі для цыркулярных піл:
Перад працай пераканайцеся, што:
- рухомы ахоўны кажух адчыняецца і зачыняецца вольна, без затрымкі
(абцяжараны ход рухомага кажуха ўзнікае пры яго пашкоджанні або навале бруду
і пілавіння);
- апрацоўваная нарыхтоўка надзейна зафіксаваная (трымаць яе ў руках і т.п.
недапушчальна);
- у нарыхтоўцы ў зоне прапіла адсутнічаюць цвікі і іншыя прадметы, якія могу
ць перашкодзіць звычайнай працы інструмента;
- выбраныя значэнні глыбіні і вугла прапіла надзейна зафіксаваныя адпавед
нымі ручкамі (калі падчас распілоўванні адбудзецца міжвольная змена глыбіні і
вугла прапіла, гэта можа пацягнуць за сабой закліноўванне дыска);
- выключальнік інструмента знаходзіцца ў становішчы «Выкл».
19