Текст страницы
Лазерны паказальнік (толькі для ПД 1666)
Для дакладнага прапілу выкарыстоўвайце лазерны паказальнік (паз. 12,
рыс. 1). Лазерны паказальнік будуе прамую лінію прапіла, па якой пройдзе дыск.
Лазерны паказальнік працуе ад сеткі 220В. Для ўключэння лазера падлучыце пілу
да электрасеткі і націсніце на кнопку ўключэння лазера, якая знаходзіцца на кор
пусе лазернага паказальніка зверху.
Падключэнне пыласоса
Піла абсталявана патрубкам дыяметрам 35мм (поз.13, рыс. 1) для падлучэння
будаўнічага пыласоса. Для падлучэння пыласоса ўсталюеце патрубак на пілу і
падлучыце да яго шланг пыласоса. Рэкамендуецца эксплуатаваць пілу з падлуча
ным будаўнічым пыласосам.
Увага! Забараняецца выкарыстоўваць бытавы пыласос. Выкарыстоўвайце толькі
будаўнічы пыласос з класам фільтрацыі L або вышэй.
Увага!
Перш чым пачаць пілаваць пераканайцеся ў тым, што пільны дыск набраў
максімальныя абароты.
Калі падчас працы пільны дыск спыніцца ці з’явіцца падазроны шум, неадкладна
выключыце інструмент.
Уважліва сачыце за тым, каб электракабель не знаходзіўся побач з рухомым піль
ным дыскам.
8. ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Праверка пільнага дыска
Паколькі эксплуатацыя тупым пільным дыскам прыводзіць да паніжэння пра
дукцыйнасці і можа стаць чыннікам выхаду з ладу рухавіка, завастрыце ці замені
це пільны дыск адразу ж, як толькі заўважыце знос.
Праверка ўсталяваных вінтоў
Рэгулярна правярайце ўсе ўсталяваныя на прыладзе вінты, сачыце за тым,
каб яны былі як след зацягнуты. Неадкладна зацягніце вінт, які апынецца сасла
бленым. Невыкананне гэтага правіла пагражае сур’ёзнай небяспекай.
Вугальныя шчоткі
У электрарухавіку інструмента прымяняюцца вугальныя шчоткі, якія з часам
зношваюцца. У выпадку зносу вугальных шчотак звярніцеся ў спецыялізаваны сэ
рвісны цэнтр для іх замены.
Увага! Перад тэхнічным абслугоўваннем правярайце, што электраінструмент ад
ключаны ад электрасеткі.
24