Текст страницы
УВАГА! Максімальна дакладнае рэгуляванне абарачэнняў на ўсіх рэжымах
працы рухавіка можа быць ажыццёўлена толькі пры наяўнасці электроннага та
хометра. Калі такога прыбора няма, то звернецеся да любога афіцыйнага дылера
ELITECH.
Праверка тормазу ланцуга.
Штодня ажыццяўляйце праверку працаздольнасці тормазу ланцуга!
Запусціце рухавік паводле вышэйпрыведзенага
апісання (забяспечце сабе добрую апору для ног
і пакладзяце ланцуговую пілу на зямлю такім чы
нам, каб шына нічога не дакраналася).
Пры працуючым на падвышаных абарачэннях
рухавіку ажыццявіце кантакт запясці левай рукі з
дзяржальняй тормазу, альбо націсніце тыльным
бокам далоні правай рукі на рычаг інэрцыйнага
тормазу ў кірунку рэжучага апарата (ад аперата
ра), актывуючы тормаз ланцуга. Ланцуг павінен
неадкладна спыніцца.
Пасля праверкі тормазу вярніце яго ў працоўны
стан, пацягнуўшы рычаг назад.
Зімовы і летні рэжым працы.
Мадэлі бензапіл CS 5535F і CS 5841F абсталяваны заглушкай зіма-лета для
дадатковай цыркуляцыі паветра, абагравання паветранага фільтра і карбюратара
ў халодную пару года.
Заглушка размешчана пад крышкай паветранага фільтра.
Пры тэмпературы ніжэй 0°C рэкамендуецца ўсталяваць заглушку ў становішча
зіма, перамясціўшы засланку і адкрыўшы тэхналагічную адтуліну. Цёплае паветра
будзе праходзіць ад нагрэтага цыліндру да фільтра і карбюратара, прадухіляючы
утварэнне на паветраным фільтры наледзі, якая звычайна з’яўляецца асноўнай
прычынай, чаму рухавік не заводзіцца ў мароз.
Пры тэмпературы вышэй 0°C неабходна ўсталяваць заглушку ў становішча
лета, зачыніць тэхналагічную адтуліну. У такім выпадку нагрэтае паветра ў воб
ласць паветранага фільтра не паступае, а толькі астуджаны, са боку крыльчаткі
вентылятара. Гэта забяспечвае ўстойлівую працу рухавіка бензапілы ў спякотны
перыяд і стварэнне аптымальнай магутнасці і крутоўнага моманту на ўсіх рэжы
мах эксплуатацыі.
67